«Чарнаморац» зрабіў прапанову экс-паўабаронцу «Арсенала», «Барселоны», «Штутгарта» і БАТЭ Аляксандру Глебу.
36-гадовы беларус, які з'яўляецца свабодным агентам, узяў час на роздум, піша Tribuna.com.
Папярэднім клубам Глеба былі «Крылы Саветаў», якія ён пакінуў у канцы мая. У мінулым чэмпіянаце Расіі паўабаронца правёў 7 матчаў, але выніковымі дзеяньнямі не вызначыўся.
«Чарнаморац» ўзначальвае беларускі спецыяліст Алег Дулуб.