22.09.2017 / 21:13

Die Welt: Меркель не падала законных падстаў, калі адкрывала межы для мігрантаў 3

Нямецкае выданне «Die Welt» напісала пра юрыдычны аналіз, праведзены экспертамі юрыдычнай службы Бундэстага, згодна з якім урад Ангелы Меркель не падаў законных падстаў для прыняцця рашэння аб адкрыцці межаў для бежанцаў.

Гаворка ідзе пра рашэнне канцлера Меркель, якое было прынятае ў 2015 годзе і тычацца адкрыцця межаў для мігрантаў. Эксперты сцвярджаюць, што рашэнні такога роду павінен прымаць парламент, а замест гэтага Ангела Меркель кансультавалася па гэтым пытанні толькі з некалькімі міністрамі, паведамляе Радыё Польшча.

Свабодная дэмакратычная партыя Германіі і партыя «Альтэрнатыва для Германіі» заявілі, што ў тым выпадку, калі яны ўвойдуць у парламент, будзе створаная парламенцкая камісія па аналізе міграцыйнай палітыкі цяперашняга нямецкага ўрада.

Згодна з сацапытаннямі, 60% немцаў хоча, каб было ўстаноўленае абмежаванне на колькасць мігрантаў. 71% апытаных падтрымлівае ўвядзенне больш жорсткага заканадаўства па прадастаўленні прытулку і міграцыі.

24 верасня ў Германіі адбудуцца парламенцкія выбары.

0
Отож! / Адказаць
23.09.2017 / 10:53
Справедливо. Германия от наплыва мусульман размывает в окончании свою национальную идентичность и вероисповедание. Плюс высокий рост насилия от приезжих, якобы беженцев-мусульман.
0
пинПонг / Адказаць
23.09.2017 / 15:05
Конечно же есть нарушение со стороны г=жи Макрелёвей , а уровень ( серьёзное нарушение или преступление ) должны дать компетентные органы. Европейское миграционное законодательство чётко говорить что убежище потенциальные беженцы обязаны просить в 1 безопасной европейской стране.
Поэтому они все должны либо отправлены в Грецию или Италию( на процедуру рассмотрения заявки на статус беженца) либо депортированы откуда прибыли те в Турцию. Точка.
Я думаю История ещё даст оценку этой дамы.
0
Якуб Лапатка / Адказаць
23.09.2017 / 16:52
Меркель -- усяго толькі гіперстаранны ліберал. Як і ўсе выхадцы з камуністычных чыноўнікаў,яна дэманструе сваю верасць самагубным ліберальным ідэям Захада. Гэтак жа як Віленская Дзева, выпускніица Вышэйшай камуністычнай партшколы,  кожны дзень чытае мантры- праклёны камуністам ды іх спадкаемцам, так і Маркель бясконца цвердзіць аб нейкіх "агульначалавечых каштоўнасцях".  Еўраліберальныя каштоўнасці -- ніякія не каштоўнасці для мусьлімаў неграў ды тых жа лацінцаў, не кажучы ўжо аб амерыканцах і расіянах. У тым і заключаецца трагедыя Яўропы.  Дзякуючы ўпартасці еўрадзятлаў з іх "каштоўнасцямі", ІГІЛЫ ды Талібаны, ды розныя тэрарыстычныя арганізыцыі паспяхова перамагаюць. І рэлігіна, і палітычна, і эжканамічна,  дэмаграфічна з наступнай поўнай перамогай. Вецер з Усходу мацней за вецер з Захаду!.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру