У Расіі будзе зарэгістраваны таварны знак «Зроблена ў турме». Адпаведная заяўка была атрымана Распатэнтам, паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Москва».

Заяўка была пададзеная ФДУП «Калужскае» Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП Расіі). Сам таварны знак уяўляе з сябе славеснае абазначэнне, выкананае друкаванымі літарамі рускага алфавіту чорнага колеру.

«Знак просты, выразны і добра запамінаецца», — адзначаецца ў дакуменце.

Выданне адзначае, што ў Італіі пад брэндам Made in jail («Зроблена ў турме») з 1980-х гадоў выпускаюць вопратку. Ідэя належыць былым вязням турмы ў Рыме. Пад брэндам Made in jail вырабляюць футболкі, у тым ліку дзіцячыя, і талстоўкі.

У апошнія некалькі гадоў у сістэме ФСВП актыўна развіваецца вытворчасць, прадукцыю, вырабленую ў калоніях, можна ўбачыць на розных рэгіянальных кірмашах. Зэкі вырабляюць мэблю і розную сувенірную прадукцыю, шыюць вопратку, разводзяць пчол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0