23.09.2017 / 10:36

Іран правёў выпрабаванні новай ракеты насуперак санкцыям ЗША

Тэгеран заявіў, што правёў паспяховыя выпрабаванні новай балістычнай ракеты сярэдняга радыусу дзеяння. Гэта было зроблена насуперак санкцыям ЗША і крытыцы з боку прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе ВВС.

Ракета «Харэмшэхр» была ўпершыню прадэманстраваная ў Тэгеране ў пятніцу, падчас ваеннага параду. Фота ЕРА

Запуск ракеты «Харэмшэхр», якая мае радыус дзеяння ў 2 тысячы км, быў паказаны па дзяржаўных тэлеканалах. Аднак застаецца незразумелым, калі менавіта ён быў зроблены.

Выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН у аўторак на гэтым тыдні, Дональд Трамп раксрытыкаваў ракетную праграму Ірана і ядзерную ўгоду з Тэгеранам, складзеную ў 2015 годзе пры прэзідэнце Абаме.

У пятніцу прэзідэнт Хасан Рухані заявіў, што Іран павялічыць свой абарончы патэнцыял «у якасці стрымлівальнай меры».

У студзені гэтага года, пасля выпрабавання Тэгеранам новых іранскіх балістычных ракет, ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да Ірана.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру