23.09.2017 / 11:10

Польшча не хоча падаўжаць газавы кантракт з Расіяй пасля 2022 года 34

Пасля 2022 года Польшча хоча стаць цалкам незалежнай ад расійскага прыроднага газу. Такую заяву зрабіў у завяршэнне свайго візіту ў ЗША міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, паведамляе Радыё Польшча.

Паводле яго слоў, Варшава можа не падоўжыць кантракт з Расіяй, падпісаны былым міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам у 2010 годзе:

«Мы імкнёмся да таго, каб да 2022 года мець магчымасць імпартаваць газ з іншых, палітычна бяспечных крыніц, што дазволіць нам пазбегнуць палітычна матываваных дзеянняў Расіі, якія мелі месца, напрыклад, у дачыненні да Украіны ці Беларусі. Чакаецца, што будзе пашыраны тэрмінал звадкаванага газу ў Свінавуйсьці, а таксама будзе прасоўвацца праект Baltic Pipe».

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, польскі ўрад у стане выканаць усе тэрміны, звязаныя з адмовай Польшчы ад расійскіх газавых паставак.

9
Белачупакабра / Адказаць
23.09.2017 / 11:31
Да 2022 РФ ўжо ня будзе Польшча падпіша кантракт з Татарстанам ці якой іншай новай дзяржавай на тэрыторыі былой РФ
4
алекс / Адказаць
23.09.2017 / 11:36
Газпром уже потерял крупнейший для него украинский рынок. Потеря польского рынка будет ещё более сильным ударом. Потому что поляки платёжеспособны. У них растёт экономика. У них есть деньги. И эти деньги пойдут теперь мима российских компаний и их бенефициаров. Вот она цена желания Путина и его режима вертеть Европу на нефтегазовой трубе))
7
30 / Адказаць
23.09.2017 / 11:41
Хорошая новость, газок для Беларуси при таких раскладах вряд-ли подорожает.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру