23.09.2017 / 11:20

Прэм'ер Малдовы запатрабаваў у ААН вываду расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя 12

Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп, выступаючы ў пятніцу, 22 верасня, на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, запатрабаваў вывесці расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя і папрасіў уключыць адпаведны пункт у парадак дня гэтай сесіі, паведамляе DW.

«Мы пацвярджаем, што настойваем на поўным і безумоўным вывадзе так званай Аператыўнай групы расійскіх войскаў, якая з'яўляецца правапераемніцай былой 140-й савецкай арміі і незаконна знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы», — заявіў Філіп. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе не пра тых расійскіх салдатаў, якія ўваходзяць у склад міратворчага кантынгенту.

На думку Паўла Філіпа, урэгуляванне прыднястроўскага канфлікту магло б спрыяць «пераўтварэнне цяперашніх міратворчых сіл з удзелам РФ у шматнацыянальную місію пад міжнародным мандатам».

31
Каментар / Адказаць
23.09.2017 / 13:01
При желании они могли бы военным путем вернуть территории, поскольку Приднестровье не имеет ни границ с РФ ни выхода к морю, а Украина пропускать подрепления из РФ не согласится. Поэтому у Молдовы видимо просто нет желания возвращать свои территории, и вероятно по двум причинам 1. Молдова получает деньги из Приднестровья в виде налогов но при этом не тратится на социальную сферу, 2. В Приднестровье электорат пророссийский и поэтому присоединив Приднестровье Молдова может сама превратится в Приднестровье.
39
Ох и умен чертяка / Адказаць
23.09.2017 / 14:21
С таким же успехом он может потребовать от своих подчиненных. например, не воровать. Или кукурузу расти быстрее.
2
Мікола))) / Адказаць
23.09.2017 / 15:14
Каментар,
В Приднестровье электорат пророссийский
У "Прыднястроўі" няма выбараў (99,6%). У самой Украіне яшчэ 4 гады таму электарат быў прарасейскім. А зараз там выняткова праўкраінскія партыі й рухі.

Украина пропускать подрепления из РФ не согласится
Иногда лучше жевать... Украіна падтрымала ініцыятыву Малдовы і запрапанавала забясьпечыць маскоўскім войскам "зялёны калідор" (і забясьпечыць такі яго, у адрозьненьне ад маскавітаў з іхным "гарантаваным" калідорам у Ілавайску).
Молдова может сама превратится в Приднестровье
Малдаване ўжо ўбачылі небясьпеку дадзенага працэсу і блякуюць пастановы прамога васала і агента пуціна - дадона, які ўзышоў на прастол дзякуючы маніпуляцыям (карусэлі, прыднястроўцы на аўтобусах...) ды непрыходу на выбарчыя ўчасткі моладзі і інш.

Молдова получает деньги из Приднестровья в виде налогов 

ага, вось я сабе ўяўляю жыхароў тэрыторыі, якія плацяць падаткі і Кішынэву і ўласным тэрарыстам. Ну-ну... Можа і тэрарысты Усходняга Данбасу і Крыму плацяць Кіеву?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру