23.09.2017 / 13:33

У Паўночнай Карэі зафіксаваны падземны штуршок 7

Землятрус магнітудай 3,4 зафіксаваны на паўночным усходзе Паўночнай Карэі, паведамілі кітайскія ўлады. Яны асцерагаюцца, што прычынай землятрусу магло стаць чарговае выпрабаванне зброі ў КНДР, піша ВВС.

Паводле папярэдніх даных, землятрус адбыўся недалёка ад паўночнакарэйскага ядзернага палігона. Кітайскія сейсмолагі паведамілі аб «магчымым выбуху».

Аднак Паўднёвая Карэя адзначае, што землятрус, імаверна, адбыўся па натуральных прычынах.

3 верасня Паўночная Карэя правяла шостае ядзернае выпрабаванне. У адказ Рада бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю аб новых санкцыях у дачыненні да КНДР.

Гэта дзявяты пакет абмежавальных мер з 2006 года, калі КНДР зрабіла сваё першае падземнае выпрабаванне ядзернай прылады.

0
бдтиттельный / Адказаць
23.09.2017 / 14:34
маленький ким балуется ядерным оружием а мир стоит " на ушах"...
Диктаторов надо стрелять в детстве , из рогатки...
2
Протей Нептунов / Адказаць
23.09.2017 / 16:07
God, punish North Korea!
0
Running / Адказаць
23.09.2017 / 17:38
Трамп жа абяцау iм праблемы.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру