23.09.2017 / 15:18

Ад 2330 да 3890 рублёў: якія цэны на новыя айфоны прапануюць беларускія крамы? 14

12 верасня кампанія Apple прадставіла свету адразу тры новыя смартфоны: iPhone 8, яго павялічаную версію iPhone 8 Plus, а таксама амаль бязрамачны iPhone X. Цэны на гэтыя прылады ў Беларусі па традыцыі вышэйшыя за тыя, што абвяшчаў прадстаўнік кампаніі падчас прэзентацыі. Але наколькі вышэйшыя? Засцерагаем адразу: вы будзеце моцна здзіўленыя. 

iPhone 8

iPhone 8 і iPhone 8 Plus

На амерыканскім сайце Apple гэты смартфон ў самай таннай камплектацыі з аб'ёмам памяці 64 Гб каштуе $699 (каля 1360 рублёў). Беларускія ж каталогі паказваюць неверагодную разбежку цэн: ад 1950 да 3190 рублёў! Але гэта яшчэ не самае дзіўнае. Рухаемся далей.

iPhone 8 Plus

Цэны на гэты гаджэт з той жа памяццю 64 Гб у Амерыцы пачынаюцца ад $799 (каля 1550 рублёў). Разбежка беларускіх цэн на iPhone 8 Plus такая: самыя шчодрыя прадаўцы прапануюць купіць яго за 2330 рублёў, а самая дарагая прапанова — 3890 рублёў ($2000).

Такім чынам, па самым высокім кошце гэтага смартфона ў Беларусі ў ЗША можна купіць два такіх, і яшчэ застануцца грошы на iPhone SE ($349), які Apple прэзентавала летась, а таксама на шмат розных аксесуараў.

iPhone X

Гэты смартфон, прэзентаваны кампаніяй як нешта зусім неверагоднае, шакуе нават сваім амерыканскім коштам ($999 без уліку падатку). Продажы iPhone X яшчэ не пачаліся, але ўжо стала вядома, што самыя вялікія афіцыйныя цэны будуць у Расіі. Страшна нават уявіць, колькі будуць прасіць за яго беларускія перакупшчыкі. Але варта ўзгадаць, што менавіта попыт выклікае прапанову…

Сусветныя цэны на iPhone X (з улікам ПДВ): ад $1018 у Японіі да $1390 у Расіі.

Ілья Параскевіч

2
Satan / Адказаць
23.09.2017 / 15:30
Норм чо. Сел в поезд, поехал в Вильнюс, купил айфон, а остальные деньги спустил на водку и проституток. А жене каталог с бел.ценами показал.
3
ногг / Адказаць
23.09.2017 / 16:01
i знаходзяцца ж дзiбiлы!!!!!
2
Юрась Беларус / Адказаць
23.09.2017 / 17:08
Занадта задралі цану на айвонь.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру