23.09.2017 / 18:45

Новы землятрус адбыўся ля берагоў Мексікі

Новы землятрус зафіксаваны ля берагоў Мексікі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Геалагічную службу ЗША (USGS).

Землятрус магнітудай 5,8 быў зафіксаваны 23 верасня каля 13.40 паводле беларускага часу. Эпіцэнтр падземных штуршкоў размясціўся за 48 км да паўднёвага захаду ад горада Парадон на поўдні краіны. Ачаг залягаў на глыбіні 74,2 км.

Даых аб ахвярах і разбурэннях пакуль няма.

Як паведамлялася, разбуральны землятрус магнітудай 7,1 адбыўся 19 верасня на поўдні Мексікі. Тады загінула па меншай меры 293 чалавекі. Таксама штуршкі магнітудай 5,5 былі зафіксаваныя 22 верасня ля заходняга ўзбярэжжа краіны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру