23.09.2017 / 20:15

БАТЭ разграміў «Слуцк» з лікам 6:0 1

У матчы 23-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ разграміў у суботу на сваім полі «Слуцк» з лікам 6:0.

Хет-трык у Гардзейчука, забівалі таксама Іваніч, Стасевіч і Сігневіч.

Мінскае «Дынама» ў пятніцу ў гасцях прайграла брэсцкім аднаклубнікам (0:1) і цяпер адставанне БАТЭ ад мінчукоў складае адзін пункт. 

«Шахцёр» сёння разграміў «Іслач» 4:0 і выйшаў на першае месца.

Шахцёр — 53, Дынама Мінск — 52, БАТЭ — 51, Слуцк — 37…

У наступным туры каманды згуляюць паміж сабой у Мінску, а 28 верасня БАТЭ прымае ў Лізе Еўропы «Арсенал»

1
Юрась Беларус / Адказаць
24.09.2017 / 17:04
Які прыгожы гол забіў Лісаковіч! Вось толькі ён ў матчы "Шахцёр - іслач" быў чацвёртым і нічога не вырашаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру