23.09.2017 / 22:50

Лідар гурта «Акіян Эльзы» будзе вучыцца і выкладаць у Стэнфардзе 10

У канцы жніўня гурт «Акіян Эльзы» паведаміў, што на бліжэйшы год адмовіцца ад канцэртаў. Тады лідар калектыву Святаслаў Вакарчук казаў, што яму трэба ўзяць паўзу, каб «засяродзіцца на сваім ўнутраным свеце і на дапамозе краіне». Сёння ў сваім твітары музыка напісаў, што ў бліжэйшы час стане адначасова і студэнтам, і выкладчыкам Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША.

Фота: Аляксей Варган, TUT.BY

Вакарчук стане запрошаным выкладчыкам у мясцовым Цэнтры дэмакратыі і вяршэнства права. У прыватнасці, музыка будзе ўзаемадзейнічаць з Праграмай украінскіх лідараў, створанай у 2016 годзе для павышэння ўзроўню чыноўнікаў краіны, піша Tut.by.

Падчас 10-месячнага курсу Святаслаў Вакарчук будзе не толькі вучыцца ў ЗША ў прафесараў Стэнфорда, але і дасць некалькі адкрытых лекцый ва Украіне.

«Мы з нецярплівасцю чакаем сустрэчы са Славам Вакарчуком з супольнасцю нашага цэнтра гэтай восенню. Яго прысутнасць значна паўплывае на наша разуменне дэмакратычнага пераходу Украіны», — кажуць у Стэнфардзе.

Святаслаў Вакарчук не толькі музыка, але яшчэ і грамадскі дзеяч. Ён з'яўляецца стваральнікам дабрачыннага фонду «Людзі будучыні» і адным з заснавальнікаў Цэнтра эканамічнай стратэгіі, які падтрымлівае рэформы ў Украіне.

Раней лідар атрымаў доктарскую ступень па тэарэтычнай фізіцы Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. А ў 2015 годзе быў навуковым супрацоўнікам Ельскага ўніверсітэта.

21
Туш / Адказаць
23.09.2017 / 23:05
Вакарчук добры музыка, але на выкладчыка ў Стэнфардзе ня цягне зусім, пры ўсёй павазе. Мяркую, тут рэч у іншым - Вакарчука рыхтуюць у прэзідэнты Украіны, яго вязуць туды вучыцца і набываць сувязі. А выкладчык, гэта так... для публікі. Вакарчук са Стэнфарда выйдзе падкаваным, адукаваным і зможа прыняць актыўны ўдзел у бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах, дзе ён мае ўсе шанцы выйграць.
30
Samizdat / Адказаць
23.09.2017 / 23:06
В порядке бреда, но есть такой слушок, что он собирается или его собирают сделать следующим президентом Украины.

И тут оказывается он отправляет на обучение в США. Ровно такой же дорожкой шёл Навальный.  

Чисто теория без практики, но мне кажется, что не спроста он пошёл на  это.
23
Dz / Адказаць
24.09.2017 / 00:53
Как бы там ни было... Но его творчество, во-первых, слишком влажное, мелодраматическое. Для женщин. А, во -вторых, не оригинальное. Вдохновленное Оasis'ом и тому подобным брит попом девяностых. Даже внешне он копирует западных звезд с этим платком на микрофоне... Конечно каждый и зарабатывает и делает то что умеет или хочет. Тем более, если оно приносит прибыль и на этот продукт есть спрос. Но в Украине его навязывают как нечто великое, значимый феномен современной культуры... Даже в учебник истории вошел. От чего откровенно тошнит... Что же это за культура, где провинциальный (в масштабах мировой поп музыки) поп рокер это великий или значимый феномен национальной культуры? Даже массовой... Потому что одно дело the Beatles или еще что, но Океан же так вторично и "уныленько"... И самое печальное, что так оно наверное и есть. Его не просто "пиарят" и восхваляют по коммерческим и политическим мотивам, но в масштабах Украины следующей по пути евроинтеграции так оно и есть. Вот где страна и "время second hand". Кстати, пол Киева заполонили магазины "Одяг з Европи". Популярно и не только среди бомжей, которых там то и не увидишь. Донашивать прогрессивно.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру