Аляксандр — сірата, чакаць дапамогі ад бацькоў не даводзілася, таму ён уладкаваўся на працу. Цяпер шчаслівы бацька дзвюх дачок утрымлівае сям'ю з чатырох чалавек. Даша імкнецца падпрацоўваць.
Падзяліцца сваёй гісторыяй яны прыехалі ў студыю ток-шоу «Кожны з нас» на «Белсаце».
У поўным выпуску праграмы распавядаецца, як склаўся лёс Настассі Завадскай з Асташкавічаў, што нарадзіла ў 14, а яе муж у хуткім часе скончыў жыццё самагубствам. А таксама пра лёс Крысціны Бутэвіч, гісторыя якой разышлася на ўсю краіну сем год таму.