Латвія праводзіла на тэрыторыі Беларусі інспекцыю вучэнняў «Захад-2017» на платнай аснове, распавёў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў.

Як раней паведамляла Мінабароны, падчас вучэнняў прадстаўнікі замежных дзяржаў правялі інспекцыю ваеннай дзейнасці на тэрыторыі палігонаў Барысаўскі, Лепельскі, Лосвіда і ў раёне Дрэтуні.

«Планавыя інспекцыі скончыліся, але ёсць такое паняцце — на платнай аснове. Чатыры гадзіны лётаў верталёт. Адна гадзіна верталёта — шэсць тысяч еўра. Я ўяўляю, колькі грошай выдзелілі Злучаныя Штаты. Але мы гатовы яшчэ праводзіць такія інспекцыі. Нам грошы патрэбныя», — сказаў Белаконеў. Праўда, адразу ж удакладніў: «Жартую, вядома».

Белаконеў пракаментаваў таксама ажыятаж, які ўзнік вакол вучэнняў: па яго словах, нехта на ім [ажыятажы] нажываецца, хтосьці аўтарытэт сабе «такім спосабам напрацоўвае».

«Як, скажыце, можна ў лясах Беларусі схаваць 60-тысячную ваенную групоўку, як нехта там прыдумляў? Увесь колькасны склад беларускай арміі — 65 тысяч [чалавек]. Ну як вы сабе гэта ўяўляеце?» — пацікавіўся генерал-маёр Белаконеў. Падобныя «выдумкі», на яго думку, толькі згулялі на карысць Беларусі і вучэнням. — «Я нават не чакаў, што такі прэстыж вучэнняў будзе».

«Мы паказалі, што мы сумленныя, мы паказалі высокі ўзровень транспарэнтнасці нашай дзяржавы … Такой адкрытасці не было ніколі. Ніводная краіна сабе такога не дазваляла. НАТА было запрошана, АБСЕ, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Міжнародны чырвоны крыж, СНД, АДКБ. Вельмі актыўна працавалі інспекцыйныя групы … Я проста не зайздрошчу тым людзям, нават што яны будуць пісаць, якія нагняталі становішча. Колькасць войскаў адпавядала — 12 за 700 чалавек з двух бакоў, на тэрыторыі Беларусі — крыху больш за 10 тысяч, — тэхніка - калі ласка. Нягледзячы на каласальны націск, мы выканалі пастаўленыя задачы. Мы на гэта не адцягвалі ўвагу… Уяўляеце сабе, што такое — чатыры гадзiны лётаў верталёт. У нас з Мінска да Брэста гадзіну трыццаць ляцець… ».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?