Кабечая восень пасля халадоў і залеў
Прыйшла, як апошні цягнік да начнога вакзала,
І месяц такі на яе завушніцы вісеў,
Што я б яго скрала.

Бурштыны і лалы расквецілі дол і лісцё.
Сусвет пасміхнецца, як дом, у якім парадзіха
Па крыках і стогнах шчаслівая корміць дзіцё
Спакойна і ціха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?