25.09.2017 / 15:47

Святлана Куль. Кабечая восень пасля халадоў і залеў… 13

Кабечая восень пасля халадоў і залеў
Прыйшла, як апошні цягнік да начнога вакзала,
І месяц такі на яе завушніцы вісеў,
Што я б яго скрала.

Бурштыны і лалы расквецілі дол і лісцё.
Сусвет пасміхнецца, як дом, у якім парадзіха
Па крыках і стогнах шчаслівая корміць дзіцё
Спакойна і ціха.

1
відьма-нявідьма (укр.)) / Ответить
25.09.2017 / 11:09
прыгожа)
стала цікава, адкуль выраз 'бабіна лета': 'смысл этого выражения был основан на суеверии: якобы женщины умели возвращать времена года, а также могли оказывать влияние на погоду.' вось.. а лукавы гідрамет лае.. гідрамет тут ні пры чым)
2
Ytu / Ответить
25.09.2017 / 12:00
Дзякуй. Атрымаў асалоду!
5
дроб / Ответить
25.09.2017 / 13:07
жорсткі паланізм у першым жа слове рэжа слых і вока
Показать все комментарии/ 13 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера