Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расіі Рамзан Кадыраў распавёў журналістам пра вынікі перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.
«Сустрэча мне вельмі спадабалася. Я яшчэ даўно вельмі хацеў сустрэцца, паразмаўляць. У мяне, на жаль, адзін раз не атрымалася прыехаць. Я за гэта атрымаў заўвагу. Думаю, сёння мы знайшлі адказы на ўсе пытанні», - сказаў Рамзан Кадыраў.
Паводле яго слоў, перамовы былі плённымі, бакі дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках. «Чачэнская Рэспубліка сёння адзін з самых дынамічных рэгіёнаў на Паўночным Каўказе. Калі зрабіць добры пілотны праект у сельскай гаспадарцы, трактарабудаванні, гэта будзе вельмі перспектыўна, - лічыць Рамзан Кадыраў. — Усе напрамкі, якія існуюць, нам вельмі цікавыя, бо Беларусь паказвае добрыя вынікі».
Распавядаючы пра першыя ўражанні ад знаходжання ў Беларусі, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі адзначыў, што Мінск - чысты і прыгожы горад. «Адчуваецца, што ёсць гаспадар, - падкрэсліў ён. - Мне вельмі падабаецца тут».