Фота: УСК па Гродзенскай вобласці

Фота: УСК па Гродзенскай вобласці

У Гродзенскім раёне ў забойстве бацькі падазраецца сын, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Гродна, які падазраецца ў забойстве роднага бацькі, якое было здзейснена агульнанебяспечным спосабам з асаблівай жорсткасцю (п.5 і 6 ч.2 арт.139 КК).

Усё адбылося ўвечары 22 верасня. Ратавальнікі выехалі на тушэнне хлява ў дачным пасёлку недалёка ад Гродна. Унутры пабудовы было знойдзена цела 61-гадовага гаспадара. Мужчына памёр ад атручвання чадным газам. «У наўмысным падпале бацькі, які заснуў у стане алкагольнага ап'янення на падлозе хлява, падазраецца яго 38-гадовы сын, раней судзімы за ўхіленне ад утрымання дзяцей. Матыў злачынства — асабістыя непрыязныя адносіны і сварка паміж сваякамі», — адзначыў Сяргей Шаршаневіч. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0