У Астраўцы мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі ў выніку ўзгарання аўтамабіля

Інцыдэнт адбыўся 24 верасня. «Паведамленне аб загаранні аўтамабіля на вуліцы Белькішкі паступіла ратавальнікам у 04.53. Калі работнікі МНС прыбылі на месца выкліку, машына была цалкам ахоплена агнём. Узгаранне было аператыўна ліквідавана», — распавялі ў МНС.

Высветлілася, што на момант загарання 40-гадовы ўладальнік «Фальксваген Пасат» знаходзіўся ў аўтамабілі. Ён самастойна пакінуў салон аўто да прыбыцця падраздзяленняў МНС, аднак атрымаў апёкі 1-2 ступені (30% цела).

У выніку пажару аўтамабіль згарэў цалкам. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0