Тарас Цялькоўскі сабраўся прабегчы ўнікальны для Беларусі ультрамарафон. За 5 дзён ён адолее дыстанцыю ў 500 км — па 100 км у дзень.

#SkarynaRun прысвечаны 500-годдзю Бібліі Францыска Скарыны.

Забег пройдзе ў Мінску на трасе веласцежкі з 26 па 30 верасня.

Тарас Цялькоўскі — былы член юніёрскай зборнай па лёгкай атлетыцы, шматразовы пераможца чэмпіянату Беларусі, удзельнік чэмпіянату Еўропы па кросе. Акрамя таго, ён скончыў Біблійную семінарыю ў Лондане. Атлет упэўнены, што з’яўленне даступнай Бібліі на зразумелай мове прывяло да залатога веку ў гісторыі краіны, а сама кніга не згубіла актуальнасці і ў наш час. Па яго словах, ён бяжыць, каб вярнуць Біблію ў рукі беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0