Жыхар Гомеля смяротна траўмаваны токам падчас рамонту абрыву электрычнага кабеля, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік СК Марыя Крываногава.
Няшчасны выпадак адбыўся днём 22 верасня. Майстар па рамонце абутку самастойна спрабаваў паправіць абрыў электракабелю ў шапіку па месцы працы. Падчас правядзення работ 56-гадовы мужчына быў смяротна траўмаваны токам. Цела загінулага пабачыў прахожы.