Прылада запісвае HD-відэа фармату 4:3 з ахопам 160 градусаў. Камера здольная ўбачыць чалавека, які падышоў да дзвярэй, у поўны рост.

У Nest Hello выкарыстаная інтэлектуальная тэхналогія Nest Cam IQ з распазнаннем твару. Разумны званок здольны адрозніць знаёмых ад незнаёмцаў, пра што ён паведаміць карыстальніку. Таксама гаджэт абсталяваны аўтаадказчыкам, таму, калі пазвоніць, напрыклад, паштальён, яму будзе прапанавана пакінуць пакет каля дзвярэй.

Рэжым Nap Time дазволіць не трывожыць сон малых. Калі хтосьці патэлефануе ў гэты час, гуку не будзе, але на смартфон карыстальніка прыйдзе адпаведнае апавяшчэнне. А функцыя Sightline дазволіць прагледзець, хто падыходзіў да вашых дзвярэй за апошнія некалькі дзён.

Пакуль цана на разумны званок не абвешчаная. У продаж Nest Hello павінен паступіць у першым квартале наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?