Скайп зноў працуе з перабоямі. Непаладкі ў працы месенджара зафіксаваў сайт Downdetector. Гэты збой стаў ужо трэцім за апошнія месяцы, паведамляе Tut.by.

Па дадзеных сэрвісу, збоі назіраюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі. Некаторыя беларускія карыстальнікі заўважылі, што не могуць адправіць паведамленні і атрымаць іх.

Сэрвіс перажывае цяжкасці ўжо не ўпершыню сёлета. Мінулы глабальны збой у працы Skype адбыўся ў жніўні, перад гэтым у чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0