Букмекерская кампанія Макслайн

Стаўкі на спорт з айчынным букмекерам
25.09.2017 / 15:59

Футбаліст Сыраквашка: Грошы, атрыманыя за арганізацыю «дагаварняка», закапаў у лесе. Не памятаю ні месца, ні кіламетр 4

У панядзелак у судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы аб дамоўных матчах, якія былі выяўлены ў беларускім футболе ў мінулым годзе.

Былы футбаліст Юрый Сыраквашка растлумачыў, як з ім расплаціліся ўкраінскія партнёры, «якія арганізавалі» дамоўны матч «Прамень» — «Ашмяны». Па словах Сыраквашкі, для забеспячэння патрэбнага выніку «Прамень» павінен быў прайграць першы тайм, але выйграць матч. Сыграла толькі першая з гэтых падзей, за што абвінавачаны атрымаў ад украінскага прадстаўніка 2 тысячы даляраў.

«Па дарозе дадому на аўтамабілі ўбачыў, што затрымліваюць футбалістаў «Ашмянаў». У выніку запанікаваў, разумеў, што ў мяне на руках грошы. Іх у выніку закапаў у лесе.

Чаму падчас следчых мерапрыемстваў пра іх не ўспамінаў? Забыўся. Не думаў тады пра нейкія грошы, пра нейкія выгоды. Нават не памятаю ні месца, ні кіламетр, дзе пакінуў гэтую суму», - распавёў Сыраквашка падчас судовага паседжання, паведамляе Прессбол

0
Крем / Адказаць
25.09.2017 / 16:07
а якой дарогай ехаў? свіслацкіх пашукавікоў туды накіраваць
0
Юрась Беларус / Адказаць
25.09.2017 / 16:18
Потым успомніць, прыйдзе і забярэ.
0
Гопник / Адказаць
25.09.2017 / 16:49
Да, тут помню, а тут не помню.. Профессиональный терминология - договорняк, по всей видимости такие трюки у этого Газмяса на потоке. И с такими "вещами" первая лига не исключение, тоже и с хоккеем твориться. Фанаты болеют, друг другу морды бьют, а эти дог.матчи катают. А милиция прищучила, потому что кто то сдал, видимо не поделились...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру