25.09.2017 / 17:10

Урад прыняў план са 103 пунктаў па паляпшэнні становішча дзяцей 4

Урад зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017 — 2021 гады, паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт Савета міністраў.

Фота Ірыны Арахоўскай.

План будзе садзейнічаць умацаванню прававой абароны дзяцінства і фарміраванню прававой культуры грамадства, ажыццяўленню аховы мацярынства і дзяцінства, удасканаленню механізму рэалізацыі правоў дзяцей на сацыяльную абарону і інклюзію, забеспячэнню аховы здароўя дзяцей, бяспекі жыццядзейнасці, а таксама аказваць судзеянне іх здароваму ладу жыцця, супрацьдзеянне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю дзяцей і інш.

Усяго ў плане 103 пункты. У тым ліку:

  • Распрацоўка ўніверсальнага вэб-партала, які ўтрымлівае інфармацыю аб дзецях, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
  • Забеспячэнне павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі па пытаннях фарміравання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, прававой і інфармацыйнай культуры.
  • Забеспячэнне павышэння кваліфікацыі лекараў-педыятраў і лекараў агульнай практыкі, медсясцёр у мэтах выкарыстання новых ведаў пры хатнім наведванні дзяцей ранняга ўзросту.
  • Правядзенне комплекснага даследавання аб устанаўленні распаўсюджанасці прычын і фактараў суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў.
  • Распрацоўка праграм і праектаў па палікультурным выхаванні навучэнцаў, фарміраванні талерантнага стаўлення, разумення адрозненняў, умення супрацьстаяць забабонам і іншым з'явам, вядучым да сацыяльнай ізаляванасці.
  • Уключэнне ў навучальныя праграмы дысцыплін адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых пытанняў фарміравання культуры ненасілля ў грамадстве, рэабілітацыі дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту, прафілактыкі гвалту над дзецьмі, гвалту ў сям'і.
  • Вывучэнне становішча дзяцей-інвалідаў шляхам правядзення выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у мэтах комплекснай ацэнкі становішча асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
0
Э / Адказаць
25.09.2017 / 19:02
Гэта ж колькі кампутараў і так далей на гэта спатрэбіцца.Аднойчы лебядзь,рак ды шчупак зрабілі нештачка з варонай.
0
Centurion / Адказаць
25.09.2017 / 19:14
Пустаслоўе і дадатковая нагрузка.
0
Valadzimir / Адказаць
25.09.2017 / 23:21
"План направлен на реализацию Республикой Беларусь положений Конвенции Организации Объединенных Наций о правах ребенка, создание условий для защиты прав и законных интересов детей, условий для свободного и эффективного участия детей и молодежи в политическом, социальном, экономическом и культурном развитии государства и общества.

Цель Национального плана – обеспечение правовых, организационных и институциональных условий для улучшения положения детей в Республике Беларусь, совершенствование механизмов реализации и охраны их прав."   Вельмі падобна на тое, што пад шыльдай гэтага правільнага "Плана" у РБ будзе паступова уводзіцца татальнае дзяржаўнае ідэалагічнае замбаваньне дзяцей  і  адхаліньне ад працэсу выхаваньня іхных родных бацькоў, і таксама дзяржаўны ювенальны беспредел, што паступова вядзе да ліквідацыі інстытуту сям'і.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру