25.09.2017 / 17:15

Лідар «Хрысціянскай дзяржавы» аказаўся ў мінулым асуджаным за забойства і разбой 12

Лідар «Хрысціянскай дзяржавы» Аляксандр Калінін у 2002 годзе быў асуджаны на восем гадоў за забойства, кажуць крыніцы. Цяпер ён знаходзіцца пад арыштам па справе аб ціску на кінатэатры з-за фільма «Мацільда».

Аляксандр Калінін (Фота: МУС Расіі / ТАСС)

Арыштаваны па справе заклікаў на адрас уладальнікаў кінатэатраў да адмовы ад паказу фільма «Мацільда» лідар арганізацыі «Хрысціянская дзяржава» Аляксандр Калінін мае судзімасць за забойства, разбой і падробку дакументаў. Пра гэта паведамляе «РІА Новості» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Гэтую ж інфармацыю паведаміла крыніца РБК у ГУ МУС па Маскве.

У 2002 годзе Аляксандр Калінін быў прысуджаны Нарыльскім гарадскім судом да васьмі гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 105 (забойства з абцяжарвальнымі абставінамі). Акрамя таго, ён быў судзімы па ч. 3 арт. 162 (разбой з незаконным пранікненнем у жыллё) і па арт. 327 КК РФ (падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў).

У суботу, 23 верасня, Калінін быў арыштаваны Таганскім судом Масквы па справе аб прымусе ўладальнікаў кінасеткі не паказваць фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля «Мацільда». Супраць яго распачатая крымінальная справа па арт. 179 КК Расіі (прымус да здзяйснення здзелкі або да адмовы ад яе здзяйснення). Ён арыштаваны да 22 лістапада. Калінін віну не прызнае, пры гэтым ён не адмаўляе накіраванне лістоў кінатэатрам, але кажа, што «накіроўваў іх па рэлігійных перакананнях».

«Хрысціянская дзяржава» накіроўвала ў кінатэатры лісты з заклікам не дапусціць паказу фільма Аляксея Учыцеля, сцвярджаючы, што любыя згадкі аб ім «будуць разгледжаны як жаданне зняважыць святых праваслаўнай царквы і правакацыя да «рускага Майдану».

13 верасня кінасеткі «Сінема Парк» і «Формула кіно» адмовіліся ад паказу «Мацільды» з-за лістоў з пагрозамі ад арганізацыі «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь». Ім пагражалі «паралізаваць інфраструктуру Расіі» праз «неразважлівасць, якая зараз адбываецца ў кінематографе», казалі прадстаўнікі сеткі ў размове з РБК.

«Хрысціянская дзяржава — Святая Русь»

У арганізацыі «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь» ёсць сайт, які пакуль недаступны, і канал YouTube, на які падпісаныя каля 26 тыс. чалавек. Першае відэа было апублікавана ў жніўні 2012 года. Сярод ролікаў шмат відэа з адказамі на пытанні, напрыклад «ці можна [праваслаўнай] фарбавацца і карыстацца касметыкай» або «ці можна стаць маньякам праз фільмы жахаў».

У сувязі з дзейнасцю «Хрысціянскай дзяржавы» ў СМІ часта згадваюць кіраўніка арганізацыі Аляксандра Калініна з Ліпецка, які называе сябе «хрысціянін Аляксандр», і Мірона Краўчанку, якога называюць то прэс-сакратаром, то кіраўніком цэнтральнага аддзела.

Арганізацыя прыцягнуў да сябе ўвагу ў студзені 2017 года, калі накіравала ў кінатэатры лісты, у якіх заклікала не дапусціць паказу фільма Аляксея Учыцеля. «Любы банер, афіша, рэкламная ўлётка з інфармацыяй пра пракат фільма «Мацільда» будуць разгледжаны як ваша жаданне зняважыць святых праваслаўнай царквы і правакацыя да «рускага Майдану», — гаварылася ў лісце.

Неўзабаве Дзмітрый Пяскоў назваў такія дзеянні недапушчальнымі. Паводле яго слоў, арганізацыя «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь» не зарэгістраваная Мінюстам. «Гэта значыць, па сутнасці, гаворка ідзе пра пагрозы з боку ананімных экстрэмістаў», — заявіў тады прэс-сакратар Пуціна.

У лютым 2017 года Краўчанка распавядаў, што ў «Хрысціянскую дзяржаву» ўваходзіць каля 300 людзей і ёсць тыя, хто гатовы далучыцца, «іх тысячы».

2
Алекс / Адказаць
25.09.2017 / 17:41
вся рф - сплошной православный игил, когда она развалится - многие осиротеют и унают шмат интересных фактов... будут прятать глаза в пол и говорить - нас обманывали...
1
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
25.09.2017 / 17:45
Вы нічога не разумееце, ён пакаяўся і пайшоў агнём і машынай хрысціць няверных.
1
metsavend / Адказаць
25.09.2017 / 17:47
Скрепненько... 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру