Чытайце: Папулярны расійскі відэаблогер памёр ад укусу самай атрутнай у свеце змяі ў жывым эфіры

І вось на Ютубе распаўсюджваецца частка запісу таго самага жывога эфіру, падчас якога адбыўся гэты смяротны інцыдэнт. 

Раней паведамлялася, што Арслан Валееў пасварыўся з жонкай, з якой яны разам стваралі ўнікальны кантэнт для сваіх каналаў на Ютубе. На відэа бачна, што хлопец пасля ўкусу змяі не прадпрымае ніякіх захадаў, а проста сядзіць і размаўляе з гледачамі. У прыватнасці, ён кажа:

«Проста пабуду тут з вамі крыху. Калі што, на тэлефоне — запіс для Каці [жонкі]… Перадайце Каці, што я моцна кахаў яе… Усім пакуль».

Пры гэтым ён неаднаразова каментуе свой кепскі стан, а ў канцы відэа, калі рукі ўжо зусім самлелі, сыходзіць. Як раней паведамлялі расійскія СМІ, Валееў спусціўся на вуліцу, каб сустрэць дактароў хуткай дапамогі, якую яму выклікалі гледачы жывога эфіру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?