Гісторыя адбылася 19 верасня. Дзве жанчыны выйшлі на чыгуначнай станцыі і пайшлі ў грыбы, дзе разышліся ў розныя бакі, піша ranak.by.
Адна з жанчын, пабачыўшы, што каляжанкі няма побач і яна заблукала, звярнулася па дапамогу да спецыялістаў.
Рэакцыя адказных службаў была імгненная: з двух раёнаў былі сабраныя супрацоўнікі МНС, РАУС, леснікі.
Са слоў відавочцаў, пакуль «зніклую» жанчыну шукалі, яна шчасліва выйшла з лесу, села на цягнік і вярнулася дадому.