Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, паведамляе spring96.org.

Такое рашэнне 26 верасня прыняў суд Ленінскага раёна. Гэта значыць, што да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня, якія зараз адбывае апазіцыйны палітык, дадаюцца яшчэ пяць.

Падчас самой акцыі ніхто з яе ўдзельнікаў затрыманы не быў. Аднак за ўдзел у ёй пазней былі асуджаныя апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў правёў сямісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адкуль вызваліўся 22 верасня, Паўлінковіча пакаралі штрафам у 460 рублёў.

На 28 верасня прызначаны суд над Вячаславам Сіўчыкам. Разглядаць справу будзе суд Партызанскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0