Грамадства33

Макей: Важна не дэманізаваць тую ці іншую краіну завочна, нават не пабываўшы ў ёй

Партнёры Беларусі павінны мець аб'ектыўны погляд на падзеі, якія адбываюцца ў краіне. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоваў з дзяржміністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам, піша БелТА.

Кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства расказаў, што падчас візіту ў Беларусь Алан Дункан сустракаўся з прадстаўнікамі розных катэгорый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з кіраўніцтвам і членамі як урадавых, так і няўрадавых арганізацый.

«Самае важнае, каб у нашых партнёраў існаваў аб'ектыўны погляд на тое, што адбываецца ў Беларусі. Так, мы маем недахопы, мы маем праблемы. Але важна не дэманізаваць тую ці іншую краіну завочна, нават не пабываўшы ў ёй. Важна мець рэальны, аб'ектыўны погляд на сітуацыю, таму што гэта дазваляе абмяркоўваць існуючыя праблемы адкрыта, спрабаваць знайсці іх рашэнне, нават, можа быць, кампраміснае. гэта стварае добрую аснову для пазітыўнага руху ў будучыню», - перакананы Уладзімір Макей.

У сваю чаргу брытанскі міністр адзначыў, што на мінулых сустрэчах падымаліся самыя розныя, нават нязручныя для беларускага боку тэмы.

«Калі мы абмяркоўвалі іх, мне імпанавала тая шчырасць, якая была з боку беларускіх калег пры абмеркаванні гэтых пытанняў», - сказаў Алан Дункан.-

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва57

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты50

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць