Свет11

Раскамнагляд прыгразіў заблакаваць Facebook у Расіі

Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў заявіў, што Facebook у 2018 годзе павінен пачаць захоўваць персанальныя даныя расійскіх карыстальнікаў на тэрыторыі Расіі, як таго патрабуе закон, паведамляе ВВС. У адваротным выпадку рэсурс будзе заблакаваны, прыгразіў ён.

«Закон абавязковы для ўсіх. У любым выпадку мы ці даможамся таго, каб закон быў выкананы, або кампанія спыніць працаваць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, як, на жаль, адбылося з LinkedIn. Тут выключэнняў няма», — сказаў Жараў.

Па словах кіраўніка Раскамнагляду, у ведамстве ўсведамляюць, што «Facebook мае значную колькасць карыстальнікаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі». «З іншага боку, мы разумеем, што гэта не ўнікальны сэрвіс, ёсць і іншыя сацыяльныя сеткі», — працягнуў ён.

Жараў нагадаў, што прадстаўнікі іншай сацыяльнай сеткі, Twitter, ужо пазначылі тэрмін лакалізацыі персанальных даных — сярэдзіна 2018 года. «Да гэтага моманту мы яе правяраць не будзем. А пасля гэтага моманту — адразу і праверым», — паабяцаў кіраўнік Раскамнагляду.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ10

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ10

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць