Сёння парламент Эстоніі ў трэцім чытанні прыняў закон, згодна з якім у краіне будзе забаронена выкарыстоўваць дзікіх жывёл у цырках, паведамляе Err.ee.

AFP

У падтрымку законапраекта выказалася пераважная большасць дэпутатаў — 83, адзін устрымаўся, галасоў «супраць» пададзена не было.

Заканадаўчая ініцыятыва прадугледжвае, што адкрыта дэманстраваць жывёліну публіцы можна будзе, толькі калі гэта дазваляе рабіць спецыфіка яе паводзін і ладу жыцця, а таксама, калі гэта адбываецца без шкоды яе здароўю.

Спіс відаў, якіх можна будзе выстаўляць на выставах, спаборніцтвах, аўкцыёнах і іншых адкрытых мерапрыемствах будзе вызначаны міністрам сельскага жыцця.

Як паведамілі абаронцы жывёл, яны ўдзячныя ўсім тым палітыкам, хто прагаласаваў за гэты закон, аднак у будучыні яны працягнуць барацьбу за тое, каб у Эстоніі было забаронена выкарыстанне ў цырку любых відаў жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0