Грамадзянам Кітая плануецца дазволіць 30-дзённы бязвізавы ўезд у Беларусь, заявіў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Разглядаецца пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму для грамадзян Кітая па грамадзянскім пашпарце на 30 сутак», — адзначыў ае.

Паводле яго слоў, цяпер над гэтым пытаннем актыўна працуюць знешнепалітычныя ведамствы дзвюх краін. «Хацелася б, каб да канца года гэтыя пытанні былі закрытыя. Мы вельмі шчыльна над гэтым працуем», — падкрэсліў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0