У Азіі з'явіўся штам «супермалярыі», устойлівы да найбольш папулярных прэпаратаў. Навуковая праца аб гэтым апублікаваная ў часопісе The Lancet Infectious Diseases, коратка аб сітуацыі распавядае выданне IFLScience.

Найпросты паразіт Plasmodium falciparum выклікае малярыю ў людзей. Нядаўна з'явіўся штам, устойлівы да прэпаратаў групы артэмізініну. Гэтыя прэпараты маюць найбольш хуткае дзеянне супраць малярыі, выкліканай паразітам. Хвароба, выкліканая ўстойлівымі паразітамі, усё яшчэ паддаецца лячэнню, аднак яно займае больш часу.

На дадзены момант выпадкі заражэння «супермалярыяй» зафіксавалі ў пяці краінах: Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, В'етнаме і М'янме. У раёне мяжы паміж Тайландам і Камбоджай развілася форма паразіта, устойлівая амаль да ўсіх спосабаў лячэння.

Лічыцца, што ўстойлівасць развіваецца з-за мноства фактараў, сярод якіх — пацыенты, якія не да канца п'юць курс антыбіётыкаў, неадэкватныя праграмы лячэння і шырокая даступнасць прэпарата на прылаўках.

«Каля 700 000 чалавек у год паміраюць ад лекава-ўстойлівых інфекцый, уключаючы малярыю. Калі нічога не будзе зроблена, гэтая колькасць можа павялічыцца да мільёнаў чалавек штогод да 2050 годзе», — сказаў Майкл Чу з дабрачыннага фонду Wellcome Trust.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?