Дні 140 знакаў у твітары, магчыма, злічаныя: сэрвіс мікраблогаў задумаўся над павелічэннем ліміту знакаў у паведамленні удвая - да 280 знакаў.

Пакуль сацыяльная сетка тэстуе новаўвядзенне для абмежаванага кола карыстальнікаў, піша Бі-бі-сі.

Магчымыя перамены дапамогуць людзям «лягчэй выказваць свае думкі», лічаць у кампаніі.

«Як запхнуць усе думкі ў адзін твіт? Мы ўсе там былі, і гэта пакута», - напісала ў блогу кампаніі продакт-менеджар Twitter Элайза Розен.

У кампаніі прызналі, што многія карыстальнікі могуць адчуваць эмацыйную прыхільнасць да 140 сімваляў. «Мы таксама гэта адчулі, - працягвае Розен. - Але мы паспрабавалі новы варыянт, убачылі, наколькі ён класны, і проста ўлюбіліся ў гэта новае абмежаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0