На днях у Гродзенскім заапарку з'явіўся незвычайны навасёл. Ім стаў сыч, якому супрацоўнікі ўжо далі імя Нафаня. Незвычайнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што паступіў ён у заапарк пад «канвоем» супрацоўнікаў Ленінскага аддзела аховы.

Па словах мужчын, калі яны праязджалі па адной з вуліц раёна, іх насцярожыла вялікая колькасць варон, якія на кагосьці нападалі. Спыніўшыся, яны ўбачылі, што чарада дзяўбе маленькае савяня. Яны выратавалі птушаня і адвезлі яго ў заапарк. Ветэрынары заапарку высветлілі, што ў птушачкі пашкоджана крыло, і вырашылі, што яна застанецца жыць у заапарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0