Фота vignette1.wikia.nocookie.net.

Фота vignette1.wikia.nocookie.net.

Афіцыйнае паведамленне пра заручыны дзвюх зорак серыяла «Гульня тронаў» надрукавалі ў газеце Times.

Да гэтага ў СМІ хадзілі чуткі, што пара нібыта збіраецца ажаніцца, аднак ні Леслі, ні Харынгтан не агучвалі публічна свае намеры, піша Бі-бі-сі.

Харынгтан і Леслі пазнаёміліся ў 2012 годзе падчас здымак «Гульні тронаў», дзе ім дасталіся ролі Джона Сноў і Ігрыт.

Леслі перастала здымацца ў серыяле праз два гады пасля іх знаёмства, бо яе гераіня загінула. Харынгтан тым часам стаў адной з галоўных зорак «Гульні тронаў», ён зняўся ва ўсіх сямі сезонах тэлевізійнай драмы.

Упершыню на публіцы Леслі і Харынгтан як пара з'явіліся на леташняй цырымоніі ўручэння прэміі Лоўрэнса Аліўе.

Харынгтан прызнаваўся, што закахацца ў Леслі было вельмі лёгка.

Чытайце таксама:

Сэрсея, Рамсі ці Джон Сноў: хто вы ў «Гульні тронаў»? ТЭСТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?