Транснацыянальная фінансавая карпарацыя MasterCard назвала самыя наведвальныя гарады свету ў 2017 годзе. У рэйтынг, складзены ў рамках даследавання Global Destination Cities Index, увайшлі 20 гарадоў з розных кантынентаў.

У сваім даследаванні эксперты аналізавалі выкарыстанне картак за межамі роднай дзяржавы, а таксама месцы, дзе турысты спыняліся і трацілі больш за ўсё грошай.

Паводле дадзеных, часцей за ўсё ў гэтым годзе турысты наведвалі гарады Еўропы і Азіі, а найменш папулярнымі былі гарады ўсходніх, лацінаамерыканскіх і ўсходнееўрапейскіх краін.

20 самых наведвальных гарадоў свету ў 2017 годзе

1. Бангкок, Тайланд — 20,2 млн турыстаў

2. Лондан, Вялікабрытанія — 20 млн турыстаў

3. Парыж, Францыя — 16,1 млн турыстаў

4. Дубай, ААЭ — 16 млн турыстаў

5. Сінгапур — 13,45 млн турыстаў

6. Токіа, Японія — 12,5 мільёнаў турыстаў

7. Сеул, Паўднёвая Карэя — 12,44 млн турыстаў

8. Нью-Ёрк, ЗША — 12,4 млн турыстаў

9. Куала Лумпур, Малайзія — 12,1 млн турыстаў

10. Ганконг — 9,25 млн турыстаў

11. Стамбул, Турцыя — 9,24 млн турыстаў

12. Барселона, Іспанія — за 8,9 млн турыстаў

13. Амстэрдам, Нідэрланды — 8,7 млн турыстаў

14. Мілан, Італія — 8,4 млн турыстаў

15. Осака, Японія — 7,9 млн турыстаў

16. Тайбэй, Тайвань — за 7,8 млн турыстаў

17. Рым, Італія — 7,3 млн турыстаў

18. Шанхай, Кітай — 6,65 млн турыстаў

19. Вена, Аўстрыя — 6,63 млн турыстаў

20. Прага, Чэхія — 6,4 млн турыстаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0