27.09.2017 / 14:59

«Я ведаў, што выйду на свабоду пасля суда» — гутарка з беларусам-баевіком ДНР, асуджаным на два гады хатняй хіміі 20

26 верасня 29-гадовага Аляксея Яршова з Паставаў пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі» паводле ч.1 арт. 363-3 — удзел у баявых дзеяннях за мяжой. Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Яршоў сцвярджае, што ўдзельнічаў у вайне на баку ДНР з сакавіка 2016 па травень 2017 году. На старонцы Аляксея «Вконтакте» размешчаныя фота з Данбасу, дзе ён пазіруе са зброяй.

Гэта першы вядомы выпадак, калі асудзілі беларуса, які ваяваў за сепаратыстаў.

Журналісты belsat.eu звязаліся з экс-баевіком, каб з першых вуснаў даведацца падрабязнасці беспрэцэдэнтнай для Беларусі справы.

«Я сам прыйшоў у КДБ і прадставіў усе доказы»

— Калі і чаму вы вырашылі паехаць на Данбас?

— У Паставах я працаваў трактарыстам, рознарабочым, а пасля зацікавіўся тым, што там адбывалася. Госпадзі, я ж з людзьмі адтуль спісваўся, яны перадавалі поўную карціну! Я не верыў СМІ, не верыў, калі пісалі нібыта Данецк страляе па сваіх людзях. Гэтак кажуць прадажныя балаболы. Нашыя дзеды ваявалі з фашызмам і я паехаў. У сакавіку 2016 года.

— У якое падраздзяленне патрапілі?

— Выведка. Але не магу сказаць, выведка якога падраздзялення — гэта сакрэтная інфармацыя. Агулам правёў на Данбасе год і два месяцы.

— Па вяртанні ў Беларусь вас адразу затрымалі? Якая структура праводзіла затрыманне?

— Спачатку ў мяне дома прайшлі вобшукі, нічога цікавага не знайшлі. Потым выклікалі на допыт. 31 траўня я сам прыйшоў у Віцебскі КДБ на допыт і мяне ўзялі пад варту ў кабінеце следчага. То бок усе проста, ніякай групы захопу не было. Спачатку я быў змешчаны на два дні ў ізалятар часовага ўтрымання, а адтуль ужо перавялі ў Віцебскае СІЗА №2. Усё СІЗА тады гудзела…

Са следствам я супрацоўнічаў, усе доказы сам прадставіў. Аддаў нават ваенны білет ДНР, яго далучылі да справы. Ад каго мне бегаць?

«Практычна ўсе дадзеныя былі сакрэтныя»

— Чаму суд праходзіў у закрытым рэжыме?

— Суд быў закрыты, бо там было шмат сакрэтных дадзеных… Практычна ўсе дадзеныя былі сакрэтныя (яны тычыліся як працы КДБ, гэтак і маей паездкі) і не мусілі атрымаць розгалас. Але я не магу шмат пра гэта казаць, бо даваў падпіску…

— Якога пакарання для вас запатрабаваў на судзе пракурор?

— Не магу пра гэта распавесці… Магу толькі сказаць, што ён патрабаваў мяккага пакарання. То бок я добра разумеў, што пасля суду мяне вызваляць.

— Вы атрымлівалі грошы за ўдзел у баявых дзеяннях? Звычайна шарагоўцам «ЛДНР» плацяць па 15 тысяч расейскіх рублёў [каля $ 260].

— Я ведаю, бачыў гэта на Данбасе. Але асабіста я ніякіх грошаў не атрымліваў, сумленне не дазваляла.

— Ці збіраецеся вы вярнуцца на Данбас і зноў ваяваць за ДНР?

— Не магу пакуль сказаць. Не ведаю.

— Вы будзеце абскарджваць прысуд?

— Не. А навошта?

Дагэтуль публічнай інфармацыі пра суды над беларусамі-баевікамі «ДНР» не было, хаця яшчэ мінулым летам старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў пра «138 спраў аб найміцтве».

Былі выпадкі, калі каралі беларусаў, што ваявалі на баку Украіны. Жыхар Наваполацку Тарас Аватараў атрымаў 5 гадоў турмы за незаконны абарот і кантрабанду зброі і выбухоўкі, а жыхара Віцебску Станіслава Ганчарова, былога байца батальёну «Азоў», пакаралі 7 гадамі калоніі за злоснае хуліганства.

Дзясяткі беларусаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на баку сепаратыстаў дагэтуль на свабодзе.

1
Корреспондентам / Адказаць
27.09.2017 / 15:12
35-летний житель Пружанского района находился в розыске за неуплату алиментов. «Когда его привезли в Пружаны, начали работать, выяснилось, что он принимал участие в боевых действиях на территории Донецкой и Луганской областей в составе боевых отрядов. Имеет награды, предоставил этому подтверждение в ходе опросов. Действия его будут квалифицироваться в соответствии с Уголовным кодексом», — сообщил начальник УВД 12.01.2016...


А этого что - не осудили?
100
Дзядзька / Адказаць
27.09.2017 / 15:14
Мужык!
2
М.Орда / Адказаць
27.09.2017 / 15:45
Русская лицо
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру