27.09.2017 / 17:33

У кінатэатры «Піянер» паказвалі прапагандысцкія фільмы БТ 13

Ад 25 да 29 верасня ў Мінску праходзіць фестываль дакументальнага кіно «Еўразія.DOC». Базай для правядзення стаў кінатэатр «Піянер» на вуліцы Энгельса.

Праўда, трапіць на яго можна толькі па запрашальніках. Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў у сваім фэйсбуку раіў звяртацца да яго па запрашальнікі. Сярод тых, хто актыўна прапагандуе фестываль таксама Аляксей Дзерман і Пётра Пятроўскі.

Адметна, што падчас фестывалю ўжо паказана і будзе паказана шмат прапагандысцкіх фільмаў з розных краін. Напрыклад, у першы дзень дэманстраваўся расійскі фільм «Алепа. Вызваленне», а таксама «шэдэўры» Белтэлерыдыёкампаніі, як «Прымат НІСЭПД». Гэта фільм быў зняты летась і ганьбіць незалежных сацыёлагаў.

ЗП

1
Кастусь / Адказаць
27.09.2017 / 17:47
Ооо закрытые показы от великих "документалистов" БТ? Што вы...о БТ то пусть само и потребляет всё правильно! Такие штуки только для избранных представителей фауны! 5 баллов
1
Кaжымa прaўду / Адказаць
27.09.2017 / 18:00
Хто не глядзеў – зацаніце бэтэшную прапаганду:

Специальный репортаж "Примат Нисэпи"
https://www.tvr.by/video/publitsisticheskie/spetsialnyy-reportazh/primat-nisepi/
1
свядомы калабарацыяніст / Адказаць
27.09.2017 / 19:40
Добра, што па запрашэннях. Значыць, паглядзяць толькі "свае", і халера не разыдзецца далей за сцены "Піянера" і за зомбі-скрыню. Прапаную БДТРК зрабіць навіны і прапаганду дасяжнымі толькі для вузкага кола абмежаваных асоб - і будзе ім шчасце: ні крытыкі, ні заяваў у пракуратуру і Мінінфарм аб праслухоўваннях... Не жыццё - казка!)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру