Даўно вядома, што інтэрнэт-рэсурс Агентство Финансовых Новостей памерла б, калі б распаўсюджвала толькі інфармацыю і аналітычныя матэрыялы на фінансавыя тэмы. Аднак не толькі інфармацыю і аналітыку яно распаўсюджвае. Іншы раз яно не супраць заняцца і прапагандай.

Вось літаральна дзесяць хвілін таму я прачытаў на сайце АФН матэрыял пра тое, што старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі назваў фальсіфікацыяй зварот кандыдатаў у дэпутаты ад партыі з просьбай перагледзець рашэнне аб зняцці кандыдатамі сваіх кандыдатур за 5 дзён да выбараў.

Але ня ў гэтым цымус карэспандэнцыі. Цымус – у загалоўку: «Менеджмент ЗАО «Партия БНФ» недоволен желанием подчиненных работать до конца выборов».

Замест таго, каб праінфармаваць нас аб поглядзе Л. Баршчэўскага і ягонага апанэнта Ю. Губарэвіча на сам зварот, АФН загалоўкам карэспандэнцыі спрабуе падказаць чытачу: паглядзіце, якія какі гэтыя кіраўнікі БНФ, яны зрабілі з партыі закрытае акцыянернае таварства.

Гэта ўжо не інфармацыя, а прапаганда. Гэта ўжо яўны напад на кіраўніцтва партыі. Гэта спроба настроіць і шараговых сябраў ПБНФ, і беспартыйных чытачоў супраць кіраўніцтва партыі, супраць Лявона Баршчэўскага ў прыватнасці.

Бальшавізм у нашай журналістыцы неўміручы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?