Х'ю Хефнер у 1969 годзе.

Х'ю Хефнер у 1969 годзе.

Заснавальнік мужчынскага часопіса Playboy Х'ю Хефнер памёр на 92-м годзе жыцця. Паведамленне пра яго смерць з'явілася на старонцы выдання ў Twitter.

«Амерыканская ікона і заснавальнік Playboy Х'ю М. Хефнер пайшоў з жыцця. Яму быў 91 год», — гаворыцца ў тэксце.

Playboy — часопіс для мужчын, які выдаецца ў ЗША ад 1953 года. У розны час на вокладцы выдання з'яўляліся Мэрылін Манро, Сіндзі Кроўфард, Памэла Андэрсан. Першы нумар выйшаў 51-тысячным накладам у снежні 1953 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0