Reuters.com

Reuters.com

Ryanair працягвае адмену рэйсаў да сярэдзіны сакавіка. За гэты час пад скарачэнне трапяць больш за 400 000 забраніраваных квіткоў, паведамляецца на сайце лаўкостара. Адмена броні будзе праводзіцца з 17 лістапада да 18 сакавіка 2018 года.

Як запэўнівае перавозчык, скарачэнні ў асноўным закрануць рэйсы, якія ў гэты перыяд маюць нулявыя заказы, і менш за 1% з 50 мільёнаў кліентаў, якіх Ryanair перавязе гэтай зімой, піша Tut.by.

Лаўкостар абяцае ўсім, хто атрымаў электронны ліст-апавяшчэнне аб адмене рэйса, даць магчымасць выбраць альтэрнатыўны рэйс (ад 5 тыдняў да 5 месяцаў) або атрымаць поўнае пакрыццё кошту авіябілетаў. Таксама ўсе яны атрымаюць ваўчар на паездку памерам 40 еўра (€80), які дазволіць забраніраваць — на працягу кастрычніка — рэйс на любую паслугу Ryanair з кастрычніка па сакавік 2018 года.

У кампаніі заявілі, што такі крок будзе каштаваць ёй у 25 мільёнаў еўра, але ліквідуе рызыку далейшых масавых адмен рэйсаў.

На сайце лаўкостэра апублікаваны спіс з 34 маршрутаў, якія цалкам адмяняюць на ўвесь названы перыяд. Сярод іх рэйсы з Варшавы ў Гданьск і Уроцлаў, 8 рэйсаў з Трапані, 5 рэйсаў з Гамбурга, 4 маршруту з Сафіі і іншыя.

Масавыя адмены рэйсаў Ryanair пачаліся 15 верасня і павінны былі працягнуцца да канца кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0