Беларусь у 2018 годзе можа размясціць еўрабонды, паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі перад пачаткам Беларускага інвестыцыйнага форуму, паведамляе БелТА.
«Калі будзем гатовыя размяшчаць, мы паведамім. У прынцыпе, акно ёсць», - сказаў Мацюшэўскі.
Таксама віцэ-прэм'ер ацаніў шанцы прыцягнення заходнееўрапейскага капіталу ў беларускія банкі ў сярэднетэрміновай перспектыве як высокія.
«Праца вядзецца практычна па ўсіх дзяржбанкам за выключэннем Белаграпрамбанка. Формы розныя, падыходы розныя», - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.