Чакаць больш істотнага руху стаўкі рэфінансавання ўніз у 2018 годзе не даводзіцца, паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый Калечыц перад пачаткам Беларускага інвестыцыйнага форуму, піша БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці будзе мяняцца прагнозны паказчык па стаўцы рэфінансавання у 2018 годзе (цяпер на канец наступнага года ён запланаваны на ўзроўні 10%), Дзмітрый Калечыц адзначыў, што Нацбанк аналізуе сітуацыю.

«Будзем глядзець. Гэта будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца наша знешняя пазіцыя, як будзе рухацца інфляцыя. Зыходзячы з таго, што прагноз на наступны год ужо блізкі да паказчыкаў, якія цяпер складаюцца па інфляцыі, чакаць нейкага больш істотнага руху стаўкі адносна бягучых узроўняў не выпадае «, - растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0