У сталіцы падвялі вынікі агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне, санітарнае ўтрыманне і архітэктурна-эстэтычны стан жыллёвага фонду ў 2017 годзе. У намінацыі «Найлепшы двор» першае месца заняла тэрыторыя перад домам № 40 на вуліцы Убарэвіча. Карэспандэнты агенцтва «Мінск-Навіны» адправіліся туды, каб паглядзець, як выглядае самы добраўпарадкаваны двор сталіцы.

— Тут людзі пастаянна займаюцца добраўпарадкаваннем, — расказвае намеснік дырэктара ЖЭУ-6 Заводскага раёна Аляксандр Туйноў. — У кожным пад'ездзе ёсць актыўныя жыхары, якія імкнуцца зрабіць свой двор лепшым, прыгажэйшым. Толькі снег растаў — ужо пачынаецца праца: жыхары выходзяць з інвентаром, перакопваюць, наводзяць парадак на клумбах…

Сярод раслін — рукатворныя рознакаляровыя рыбкі, грыбы з камянёў, а над адным з кветнікаў узвышаецца вялікі штучны чарот, на якім сядзяць дзве гіганцкія бляшаныя стракозы і слімак. У суседнім кветніку — лебедзі, створаныя з падручных матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0