Васіль Мацюшэўскі, фота Сяргея Гудзіліна

Васіль Мацюшэўскі, фота Сяргея Гудзіліна

Віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, адказваючы на пытанні журналістаў у кулуарах Беларускага інвестфоруму, што праходзіць сёння ў Мінску, распавёў пра дэкрэт аб спрашчэнні вядзення бізнэсу, які, з яго словаў, павінен выйсці «найбліжэйшым часам».

«Той пакет, пра які мы кажам, ён рэвалюцыйны. Там дзесяць дакументаў, якія мусяць цалкам змяніць увесь бізнэс-асяродак. Мы таксама запросім экспертаў, бізнэсоўцаў, прэсу, каб глыбока пагрузіцца і абмеркаваць яго пакрокава».

«Якой рэакцыі чакаем? Дзве задачы: самазанятасць насельніцтва і спрашчэнне ўваходу ў бізнэс, а таксама лічбаванне ўсёй эканомікі. І прэзідэнт хацеў бы сустрэцца ў больш шырокім фармаце. Пасыл яго такі: прэзідэнт не хоча паўмераў у эканоміцы», — дадаў Мацюшэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?