Эканоміка66

Намеснік міністра эканомікі расказаў, у які бізнэс ісці, калі ты звольніўся з завода

У кулуарах Беларускага інвестыцыйнага форума мы спыталіся ў намесніка міністра эканомікі Паўла Уцюпіна, як тыя людзі, якія працуюць за капейкі на датацыйных дзяржаўных заводах, могуць змяніць сваё жыццё і зарабляць больш.

Павел Уцюпін, фота Сяргея Гудзіліна

Мы таксама прыгадалі гісторыю, якую «Нашай Ніве» расказвала Наталля Нікандрава, — калі буйная міжнародная шведская кампанія не здолела знайсці ў Беларусі патрэбную колькасць кваліфікаваных кадраў для адкрыцця філіяла вытворчасці.

Найперш чыноўнік сказаў, што дзяржава не плануе закрываць заводы.

«Я б не аперыраваў такімі тэрмінамі як «баласт», «скідваць», у нас сацыяльна-арыентаваная дзяржава, масавых звальненняў не будзе», — сказаў ён.

«А пытанне вашае філасофскае, — працягнуў ён. — Тут трэба думаць пра самаўдасканаленне. Вось, скажам, я ў міністэрстве адказваю за супрацоўніцтва з Кітаем, у тым ліку. І я адчуваю, як англійскай мовы мне ўжо бракуе, шукаю магчымасць вучыць кітайскую. Я да таго, што кожны сам павінен адчуваць сітуацыю і развівацца ў нейкі бок, але галоўнае — развівацца. Каб не зарабляць капейкі… Я веру, што ў нас шмат ініцыятыўных людзей, якія змогуць зарабляць у бізнэсе. Уласна, на гэта і накіраваныя тыя праекты зменаў, якія будуць прынятыя ў хуткім часе.

Куды ісці? Гэта рамесніцтва, аграсядзібы, сфера паслуг…

Я не кажу, што толькі прыватны бізнэс нас выратуе. З досведу ведаю, што калі ў чалавека няма «жылкі», ён не зможа гэтым займацца. Таму трэба цікавасць да атрымання новых ведаў і кампетэнцый самастойна, дзяржава тут дапаможа курсамі перападрыхтоўкі або фінансамі для адкрыцця справы — неўзабаве іх (грошай) трэба будзе нашмат меней, каб увайсці ў бізнэс».

Чыноўнік таксама канстатаваў, што хаця перад мясцовымі ўладамі і стаіць задача працаўладкавання беспрацоўных людзей, ідзе гэта не так паспяхова: маўляў, трэба прызнаць, што беларусы з'язджаюць на заробкі ў іншыя краіны.

«З аднаго боку, не забароніш ім выязджаць, але кепска, што яны знаходзяць магчымасці працаваць у Польшчы і Расіі. Трэба, каб яны стваралі дадатковую вартасць у нашай краіне. Таму перад намі і стаяць задачы, на ўсіх узроўнях, стварыць магчымасці для працы і вярнуць такіх рабочых на Радзіму», — сказаў Уцюпін.

На пытанне, дык калі ж беларусы перастануць ездзіць у Польшчу і Расію, чыноўнік развёў рукамі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць