themedia.center

themedia.center

На ІТ-панэлі Беларускага інвестыцыйнага форума, што праходзіць у Мінску, шэраг экспертаў абмяркоўвалі, як прыцягнуць у Беларусь крэатыўную моладзь.

Гучалі жарты, што трэба павышаць нараджальнасць сярод тутэйшага крэатыўнага класа: маўляў, не ўвесь час беларускім айцішнікам працаваць.

Але Ганна-Марыя Трэнёва, кіраўнік аддзела продажаў фэйсбук ва Усходняй Еўропе, выдала аўдыторыі нечаканую сентэнцыю пра сапраўдны сакрэт поспеху.

«Шмат гарадоў хочуць паўтарыць поспех Крэмніевай даліны. Перад амерыканцамі стаяць задачы, як перавесці буйныя прамысловыя цэнтры, кшталту Дэтройта, у лічбавую эканоміку. Чаму яны не паўтараюць поспех Каліфорніі? І некаторыя сацыёлагі кажуць, што тут справа ў здольнасці прыняцця новага, як людзі адаптуюцца да мадэрновых з'яваў. Што датычыць блокчэйна, напрыклад, гэта прыкольна, але мяне гэта яшчэ палохае, бо я не разумею, як гэта працуе, гэта штосьці новае, трэба разбірацца… Дык вось, прывяду прыклад стаўлення да геяў. Гэта таксама паказчык успрымання навізны. Дык вось, геі — гэта ўжо ўчорашні дзень, сёння ў трэндзе — трансгендары».

Яна прывяла ІТ-поспех Дубліна і факт таго, што прэм'ерам Ірландыі стаў адкрыты гей Леа Варадкар.

Яе калегі па панэльнай дыскусі выказалі сумнеў у існаванні такой карэляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?