У вёсцы Любанічы Кіраўскага раёна 52-гадовы мужчына страціў руку падчас уборкі бульбы. Ён ішоў за бульбаўборачным камбайнам, калі яго левая рука трапіла ў працуючы механізм.

Дапамагчы ва ўборцы бульбы паклікаў суседа 43-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына сам сеў за руль тэхнікі. 52-гадовы памочнік ішоў ззаду.

— Звычайна за бульбаўборачнай тэхнікай ідуць два чалавекі, каб дапамагаць прыбіраць рэшткі бацвіння, камяні. Пацярпелы ішоў адзін. У нейкі момант яго левая рука трапіла ў механізм, — распавяла афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Аксана Салянюк.

На хуткай 52-гадовага мужчыну павезлі ў бальніцу. Ён страціў прыкладна траціну рукі. На сённяшні дзень яго стан здавальняючы. Яго жыццю нічога не пагражае.

Следства працягвае праверку. Вядома, што ў момант няшчаснага выпадку абодва мужчыны былі цвярозыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0