У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнулася супрацоўніца аднаго са сталічных банкаў з просьбай аказаць дапамогу ў высвятленні асобы невядомага мужчыны, якому пры абмене валюты памылкова было выдадзена больш грашовых сродкаў, чым неабходна, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Мужчына падышоў да акенца касіра і перадаў для абмену суму ў розных замежных валютах, каб абмяняць іх на рублі. Касір выдала кліенту на 1095 рублёў больш за належную суму. Мужчына забраў грошы і сышоў.

Міліцыя просіць дапамогі ў высвятленні асобы мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0